Напэўна, кожны з нас хоць раз сутыкаўся з тым, як цяжка распячатаць упакоўку таго ці іншага лекавага прэпарата. Вытворцы робяць гэта свядома — каб лякарства не змагло адкрыць дзіця.

Па статыстыцы, практычна кожны другі выпадак атручэння ў дзяцей выкліканы прыёмам розных медыкаментозных прэпаратаў. Часцей за ўсё малыя з’ядаюць таблеткі, пакінутыя ў скрынях стала. Часам дарослыя самі даюць дзецям лекі — для гульняў.

Тым, у каго ёсць маленькія дзеці, дактары-таксіколагі рэкамендуюць запомніць наступныя правілы бяспекі:

пасля кожнага ўжывання лякарства правярайце, ці надзейна вы закрылі ўпакоўку;

даставайце з упакоўкі роўна столькі таблетак, колькі збіраецеся прыняць, а не на два-тры прыёмы наперад;

не захоўвайце медыкаменты ў пакоі, дзе гуляюць дзеці; не варта ставіць каробку з аптэчкай на шафу (яе лёгка збіць мячыкам), тым больш пакідаць на стале, як звычайна робяць бабулі і дзядулі, каб не забыцца прыняць прэпарат;

калі дзіця цікаўнае, не трымайце лекі ў сумках, партфелях, кашальках і шкатулках;

лепш за ўсё захоўваць медыкаменты ў такім месцы, каб вялікае дзіця не змагло іх убачыць, а малое — дацягнуцца;

старайцеся не прымаць лекі пры дзецях — яны вельмі любяць капіраваць дарослых: «пагуляўшы ў галаўны боль», малы можа апынуцца ў бальніцы;

калі дзіця захварэла, не дазваляйце яму самастойна прымаць лекі;

пры дзецях ніколі не называйце лекі цукеркамі або ледзянцамі — у вашу адсутнасць малое абавязкова ўспомніць, што дзесьці побач ёсць «цукеркі», і пачне іх шукаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?