Еўрасаюз на гэтых выбарах маўкліва падтрымлівае Лукашэнку?
Многае пра тое сведчыла. Выцек інфармацыі пра выказванні Грыбаўскайце перад пасламі краін Еўрасаюза ўмацоўвае ў такой ацэнцы.

Грыбаўскайце патлумачыла і прычыны такой падтрымкі. На яе думку, “Лукашэнка — гарант незалежнасці” Беларусі. Захаванне рэжыму Лукашэнкі, хоць гэта і дыктатура, усё ж лепшы выхад, чым пашырэнне ўплыву Расіі. Апазіцыя, тым часам, несур’ёзная і не мае шанцаў, — так быццам бы заявіла Грыбаўскайце на закрытай сустрэчы.

Для часткі апазіцыі гэта стала шокам.

Як у люстэрку, фрустрацыя адбілася ў каментарах на апазіцыйным сайце Charter97.org.

«Европейская политическая проституция в действии», — піша ў сваім каменце чытач пад нікам «внимательный».

«Политическая проститутка, литовцам надо задуматься кто у них президент», — піша другі.

«Беларусь это буферная зона от влияния России на запад. Замечательно! Можно пожертвовать беларусским народом», — абураецца яшчэ адзін.

Многія каментатары не разумеюць, што гэта пазіцыя ўсяго Еўрасаюза, Захаду як такога, а не толькі Літвы і таму лаюць: «Лишний раз подтверждает, что жмудам нельзя доверять. Как машину купить в Вильне на рынке -- 100% попандос!»

Некаторыя каментатары спадзяюцца, што пазіцыя ЗША ў дачыненні да беларускага аўтакрата будзе адрознай: «Боже, храни Америку!», — піша Грыша.

«Оба-на, мозаика передается через рукопожатие!» — жартуе ahtoyta.

Ні ў аднаго з каментатараў няма разумення, што расчараванне апазіцыяй тлумачыцца перадусім ліслівым фліртам часткі яе лідэраў з Расіяй і няздольнасцю выпрацаваць рэалістычную праграму дзеянняў.

А вось прарасійскія галасы гучаць выразна:

«Вот вам, сябры, и истинный лик Запада. Это все только подтверждает, что от России у всех щиколотки трясутся. И трястись будут — веками!!!» — усклікае «Ветеран».
На Маскву спадзяецца і «Калинар»: «Вот еще один серьезный повод для Кремля запрессовать Луку вместе с его братвой в трубопровод «Дружба» всем составом, за полной ненадобностью и за мошенничество и предательство. Мы все здесь только за!»

А як жа тыя, хто супраць ці ўстрымаўся? З тымі, хто не хоча, каб беларускія брыкеты фармаваў крамлёўскі прэс? Хто верыць у карыснасць для нацыянальных інтарэсаў палітыкі «ўцягвання Лукашэнкі ў Еўропу»?

Каментароў з разуменнем ці падтрымкай пазіцыі Грыбаўскайце няма ці то яны цэнзуруюцца.

«В новой Беларуси, нужно всех этих кускуриц и грибаскайте сделать персонами нон грата, нечего всякому быдлу сюда приезжать», — грыміць «Виталь», нібы яму трэба даказаць думку Грыбаўскайце пра несур’ёзнасць апазіцыі ў Беларусі.

Шматгадовае маніхейства прывяло да фрустрацыі. Толькі адзінкавыя каментатары ацэньваюць стан рэчаў цвяроза:

«Первая реакция — разбить комп. за такие новости. Остыл. Сами и только сами. Надеяться надо только на себя!» — піша «Серый».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?