Цяпер кошт 1 квадратнага метра складае ў сярэднім 1.375 долараў ЗША. Прыкладна такі кошт пры продажы выстаўляюць уладальнікі нерухомасці.

Як паведаміла намеснік дырэктара групы кампаній «Твая сталіца» Таццяна Недзерава-Архіпец, кошт жылля, які ўказаны ў дагаворах куплі-продажу, зменшыўся на 7,3%. У сярэднім штомесяц на другасным рынку жылля са студзеня па верасень гэтага года рэгістравалася каля 580 здзелак. Гэта на 20% менш.

Найбольшым попытам карысталіся адна- і двухпакаёвыя кватэры. У агульным аб’ёме здзелак яны займаюць 37 і 36% адпаведна. Трохпакаёвыя кватэры купляў кожны пяты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?