Пра гэта сёння Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Барысава.

«Ніякай дэвальвацыі мы не плануем», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што «на апошнім дакладзе старшыні праўлення Нацбанка даручыў аб’явіць далейшы курс рубля».

«Хто ўзняў гэта пытанне? Яго ўзнялі шарлатаны, для якіх, чым горш краіне, тым лепш для іх.

Ні пра якую дэвальвацыю размовы не можа быць. Мы калідор гэты вам аб’явім», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але хачу вас папярэдзіць. Вы бачыце, што адбываецца з доларам. Сёння завяршылася пасяджэнне Вялікай дваццаткі, дзе асноўныя спрэчкі выклікала пытанне аб валютных войнах, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Амерыканцы вырашылі падтрымаць сваю эканоміку і ўкідваюць у яе $600 млрд як мінімум. У такіх выпадках звычайна адбываецца дэвальвацыя валюты.

Таму будзьце асцярожныя з гэтым доларам. Я вас папярэдзіў».

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што ад таго, што некаторыя грамадзяне апошнім часам пачалі актыўна скупляць валюту, дзяржава нічога не губляе, бо гэтыя грамадзяне ўсё роўна нясуць набытую валюту ў банкі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стабільнасць нацыянальнай валюты пацвярджаецца і растучым аб’ёмам золатавалютных рэзерваў. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у бліжэйшы час «мы адкрыем засекі і пакажам золата, якое накапілі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што эканомікі ўсяго свету выходзяць з крызісу, але беларуская эканоміка менш пацярпела, таму мы хутка можам выйсці з яго.

***

Пры канцы 2008 года Лукашэнка таксама пераконваў, што дэвальвацыі не будзе, але 1 студзеня беларускі рубель абясцэніўся на 20%.
.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?