У Чыкага, на паўночным-захадзе горада, з'явілася вуліца прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, які загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

На цырымоніі адкрыцця ў Дзень незалежнасці Польшчы (11 лістапада) прысутнічала не менш за 500 чалавек. Вуліца Качынскага размешчана ў той частцы горада, дзе пражывае шматлікая польская дыяспара.

Паводле звестак амерыканскага Бюро перапісу насельніцтва, не менш 182 тыс. чалавек у Чыкага лічаць сваё паходжанне польскім. Гэта прыкладна 6,7% ад агульнага насельніцтва горада.

Дарэчы, у 1930-х у Чыкага і ваколіцах жыло каля 70 тыс. выхадцаў з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0