На конкурсе сярод студэнтак сталічных ВНУ «Краса Мінска», фінал якога прайшоў 12 лістапада, першае месца заняла Дзіяна Грыгальчык з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, другое — Таццяна Рыкавец з Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносінаў, трэцяе — Ганна Гваноўская з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Выніковаму конкурсу папярэднічалі чатыры паўфіналы, якія праходзілі апошнія шэсць тыдняў. З больш чым 40 прэтэндэнтак журы выбрала 15 дзяўчат, якія на фінальным конкурсе прадставілі візітку, творчы нумар і тры дэфіле — у купальніках, вячэрніх сукенках і ўборах у стылі casual.

Пераможца конкурсу «Краса Мінска» атрымала ў падарунак пуцёўку на дваіх у Тайланд, дзяўчаты, якія занялі другое і трэцяе месцы, — ноўтбукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?