41-гадовая мінчанка падпаліла сябе, абліўшыся бензінам, на балконе кватэры на вуліцы Цікоцкага, 18.

Як паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны»прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько, яе маці, пабачыўшы акт суіцыду, спрабавала спыніць дачку, але сама атрымала апёкі 25% цела. Дачка памерла на месцы, маці загінулай дастаўлена ў бальніцу.

Паводле Вольгі Кутько, загінулая востра перажывала перыпетыі разводу з мужам, што магло стаць прычынай трагедыі. Нядаўна яна пераехала да бацькоў, дзе і скончыла жыццё самагубствам. У яе застаўся пяцігадовы сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?