Eлачныя кірмашы адкрыюцца ў Мінску 23 снежня і будуць працаваць да 31 снежня,

пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч.

Набыць навагодняе дрэва можна будзе больш чым у 100 гандлёвых месцах горада, у тым ліку на 10 агульнагарадскіх кірмашах і на галоўным Калядным кірмашы, што пройдзе 25 снежня.

Паводле папярэдніх звестак, дрэва вышынёй 1 метр будзе каштаваць ад 10 тыс. до 18 тыс. руб., да 2 метраў ад 17 тыс.руб. да 24 тыс. руб., а за трохметровую ёлку трэба будзе заплаціць 34 тыс.

Кірмашы будуць працаваць штодзённа з 10 да 19 гадзіны без перыпынку на абед і выхадных дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?