Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 11 снежня ў мінскім Палацы спорту.

Група «J: морс» выклала для вольнага запампоўвання свой новы альбом «Электрычнасць». У альбом увайшлі 11 песень, створаных у перыяд з восені 2009 па восень 2010 ўключна. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 11 снежня ў мінскім Палацы спорту.

«Мне здаецца, што гэты альбом у цэлым атрымаўся больш пазітыўны за папярэдні. Думаю, у першую чаргу, дзякуючы атмасферы ў гурце — мы перажылі ўнутраныя крызісы і пачалі зноў атрымліваць задавальненне ад таго, што робім разам. Адсюль і вядомая доля разгільдзяйства, якое з’явілася ва ўсім гэтым», — кажа лідар групы Уладзімір Пугач.

Альбом з пункту гледжання музыкі і настрояў, можна назваць самым разнастайным у дыскаграфіі гурта. Ад развясёлага танцавальнага «Мамонава» да сумнага трып-хопа «Проста так», ад бойкіх гітарных нумароў («Шмат неба», «ДНК») да фірменнай «морсаўскай» рамантычнай лірыкі («Электрычнасць», «З космасу», «Анёлы не спяць»).

Запіс альбома праходзіла ў менскіх студыях «Селах» і Begemot, звядзенне — у студыях iVaney Sound (Кіеў) і Begemot (Мінск), майстарынг — iVaney Sound (Кіеў).

У працы над альбомам акрамя музыкаў групы прынялі ўдзел Канстанцін Гарачы (клавішныя сінтэзатары), Уладзімір Грама (акардэон), Аляксандр Мышкевіч (бас-гітара), Аляксей А. Зайцаў (прадзюсаванне запісу).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?