Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэл Расэл сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі апазіцыі.

На спатканні прысутнічалі кандыдаты Яраслаў Раманчук, Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч, а таксама Аляксей Янукевіч (ад Рыгора Кастусёва), Святлана Навумава (ад Уладзіміра Някляева), Зміцер Бандарэнка (ад Андрэя Саннікава) і Павел Севярынец (ад Віталя Рымашэўскага).

Сустаршыня БХД Павел Севярынец кажа, што асноўнай тэмай перамоваў, натуральна, сталі прэзідэнцкія выбары.

«Сп.Расэл выказваў незадаволенасць маленькай колькасцю апазіцыі ў складзе ўчастковых камісій. Пэўныя зрухі былі адзначаныя, але пазіцыя ЗША працягвае заставацца прынцыповай, што да беларускіх улад.

Ягоным ці не галоўным мэсіджам было — назіральнікам трэба даць магчымасць рэальна сачыць за падлікам галасоў. Гэта і будзе тэст для ўладаў», — кажа П.Севярынец.

Сам «хадэк» падымаў пытанне гарантый Пазняку, узнятае раней Уладзімірам Някляевым, а таксама палітвязняў.

Дэніэл Расэл адзначыў, што ЗША не падтрымлівае ніводнага кандыдата на гэтых прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?