Маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка сёння расклейвалі налепкі «Сыходзь» у цэнтры горада.

«Дзесьці каля будынку МУС насустрач нам ішоў вусаты мужчына, які ўсміхаўся нам. Мне ягоны твар падаўся знаёмым, — расказвае М.Дземідзенка. — Я падаў яму руку, ён паціснуў.
Потым мужчына пачаў троху журыць нас, што гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Я адказаў, што так, дзядзька, мы больш не будзем. На гэтым і разышліся».

Каля ГУМа маладзёнаў затрымаў спецназ. «Я пытаюся: ці гэта нас вусаты здаў?

Яны кажуць, ці ведаеце, хто гэта быў? Аказваецца, што міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў.
У Цэнтральным РУУСе ўсе ўжо ведалі пра здарэнне», — расказвае Мікола.

У пастарунку маладзёнаў пратрымалі нядоўга. Адпусцілі нават без складання пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?