У кітайскім горадзе Чанша пабудаваны гатэль, які ўсталяўваў сусветны рэкорд па хуткасці будаўніцтва. 15-павярховы будынак Ark Hotel быў сабраны ўсяго за сорак шэсць (!) гадзін, а астатнія дзевяноста гадзін сышлі на вонкавае і ўнутранае аздабленне.

Вядома ж, ні пра які маналітны жалезабетон тут гаворка не ідзе. Будынак збудаваны цалкам са зборных матэрыялаў, своеасаблівых будаўнічых паўфабрыкатаў, падрыхтаваных загадзя. Але ўсё адно хуткасць кітайскіх будаўнікоў проста ўражвае. У дадатак будаўніцтва было экалагічна бясшкодным, бо на яго месцы практычна не засталося адыходаў.

Пры гэтым

будынак разлічаны на землятрус з магнітудай у дзевяць балаў па шкале Рыхтара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?