З аўтобуса Каўнас — Мінск на пункце пропуску «Каменны лог» беларуска-літоўскай мяжы зняты намеснікі старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі і Сяргей Папкоў. Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада прыкладна ў 19.45.

Падчас мытнага агляду пасажыраў у палітыкаў былі знойдзены кнігі старшыні партыі Зянона Пазняка: пяць асобнікаў кнігі «Цяжкі час» і сем — «Дэпутаты незалежнасці». Кнігі былі падпісаны аўтарам для аднапартыйцаў.

Па стане на 20.30 у будынку мытні складаўся пратакол аб забранні кніг на экспертызу, паведаміў БелаПАН Беленькі. «Мабыць, спрацавала рэакцыя на прозвішча Пазняк», — сказаў палітык, не выключыўшы, што інцыдэнт звязаны з выбарамі.

Паводле слоў Папкова, кнігі Пазняка затрымоўваліся на мяжы і раней, але ў апошні час такога не здаралася.

Аўтобус Каўнас — Мінск, у якім ехалі Беленькі і Папкоў, — апошні да наступнай раніцы. Ім удалося паехаць дадому на спадарожнай машыне.

На пункце пропуску "Каменны лог" мытнікі звычайна не практыкуюць поўны агляд пасажыраў рэйсавых аўтобусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?