У мэтах своечасовага выяўлення фактаў сямейных праблем і насілля ў дачыненні да дзяцей 1 снежня 2010 года на базе прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама пачне працаваць кругласутачная прамая лінія. Тэлефон: 8 (017) 220-45-26.

Як паведамілі ў МУС, міністэрства разглядае працу па папярэджанні насілля ў дачыненні да дзяцей, забеспячэнні абароны іх правоў і законных інтарэсаў як адзін з найважнейшых кірункаў сваёй дзейнасці.

Гарачая лінія адкрываецца з ініцыятывы ўпраўлення прафілактыкі МУС.

У 2010 годзе органамі ўнутраных спраў сумесна з зацікаўленымі структурамі выяўлены 6.825 падлеткаў, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Больш за 60 непаўналетніх пацярпелі ў выніку ўчынення злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, 14 — распусных дзеянняў, 24 — былі згвалтаваны, 34 — зведалі гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, 11 — уцягваліся ў прастытуцыю або выкарыстоўваліся ў гэтых мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?