Белы мядзведзь, на якога прэм’ер Уладзімір Пуцін вясной гэтага года надзеў спадарожнікавы нашыйнік, пазбавіўся ад прыбора, і навукоўцы былі вымушаныя спыніць назіранне за яго рухамі.
Паведамленне аб гэтым з’явілася яшчэ 19 кастрычніка на сайце прэм’ера, а роўна праз месяц гэтую навіну заўважылі СМІ, у прыватнасці, сайт «Весці».

Урадавы сайт, што абавязаны сачыць за падапечным прэм’ера, паведаміў, што спадарожнікавы нашыйнік скінуты яшчэ ў канцы жніўня 2010 года. З тых часоў, мяркуючы па ўсім, ніякіх мер не прынята, і навукоўцы перасталі адсочваць перамяшчэння белага мядзведзя ў рамках праграмы па аднаўленні яго папуляцыі. Зрэшты, вядома, што спадарожнікавы нашыйнік, скінуты мядзведзем, працягвае падаваць сігналы. Гэта дазваляе навукоўцам адсочваць перамяшчэнне вельмі рухомых ў гэты час года арктычных льдоў.

Навукоўцы з Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі лічаць, што страта нашыйніка — «цалкам натуральная сітуацыя, звязаная з ростам арктычнага звера».

Разам з тым, гаворыцца ў паведамленні, падчас наступных экспедыцый навукоўцы з Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі і іх калегі маюць намер зноў надзець некалькі ашыйнікаў са спадарожнікавымі перадатчыкамі на белых мядзведзяў, каб працягнуць вывучэнне іх папуляцыі.

Уладзімір Пуцін надзеў нашыйнік на шыю звера падчас візіту на зямлю Франца-Ёсіфа ў красавіку 2010 года. А ўжо ў ліпені Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі прыняло стратэгію захавання белых мядзведзяў, нагадвае BFM.ru.

Пад асабістым кантролем кіраўніка ўрада знаходзіўся не толькі мядзведзь, але таксама бялуха Даша і амурскі тыгр Серга.
Уладзімір Пуцін браў удзел у навуковых экспедыцыях па вывучэнні гэтых жывёл і кожны раз сам уздзяваў на жывёліну прыбор, які дазваляе адсочваць яго перамяшчэнне.

Дарэчы, з поля зроку грамадскасці знік не толькі мядзведзь, але і згаданая Даша, якую злавілі ў Ахоцкім моры. Зарад батарэі спадарожнікавага перадатчыка, які на Бялусе замацаваў прэм’ер, быў разлічаны на адсочванне яе рухаў на працягу 9–12 месяцаў. 15 верасня гэтага года перадатчык скончыў сваю працу. Навукоўцы падкрэсліваюць, што «адпрацаваны перадатчык адшпільваецца аўтаматычна і шнары на целе жывёліны ад нейлонавых штыркоў, на якіх мацуецца прыбор, гояцца на працягу двух-пяці тыдняў».

Расейская карыкатура: «Можа, і мне ўдасца?»

Расейская карыкатура: «Можа, і мне ўдасца?»

Адзначым, што навіна аб вызваленні мядзведзя, дзякуючы некаторым пацешным сугуччам, знайшла водгук у інтэрнэце. У прыватнасці, выданне Polit.ru публікуе карыкатуру Ёлкіна.
На ёй намаляваны персанаж, падобны да іншага ўдзельніка кіраўнічага тандэму, на ім таксама надзеты ашыйнік з надпісам «Пуцін». На сваім маніторы гэты персанаж чытае навіну аб белым мядзведзю і запытвае: «Можа, і мне ўдасца?»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?