Рэгістрацыйная кніга ішкальдскага прыходу ад 1759 г. прабудзе на аўкцыёне менш за 2 сутак. Цана — 3 000 000 рублёў.

Фота ay.by

Фота ay.by

Фота ay.by

Фота ay.by

Фота ay.by

Фота ay.by

Найстарэйшы касцёл у Беларусі. Фота А.Дыбоўскі, «Глобус Беларусі»

Найстарэйшы касцёл у Беларусі. Фота А.Дыбоўскі, «Глобус Беларусі»

На інтэрнэт-аўкцыён ay.by выставілі ўнікальны дакумент — Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г. Апошні запіс у кнізе датуецца 1807 годам. Кніга ў добрым стане, цяпер яе цана складае 3 млн беларускіх рублёў (трошкі менш за тысячу даляраў). Дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла прабудзе на таргах яшчэ каля 2 сутак: заканчэнне аўкцыёну ў 12:49:50 20 лістапада.

Месцазнаходжанне лота — Баранавічы, атрымаць яго можна толькі па пошце і толькі пасля перадаплаты.

Прадавец кнігі пад нікам raritet мае высокі рэйтынг надзейнасці на інтэрнэт-аўкцыёне ay.by: 945 пазітыўных водгукаў, супраць 6 негатыўных. Ён сцвярджае, што набыў яе ў невядомай асобы. Ён настойліва не рэкамендуе ўступаць у рэлігійныя дыспуты наконт лота. Тым не менш, адзін з удзельнікаў абмеркавання параіў гаспадару кнігі прапанаваць набыць кнігу беларускім каталікам. «Я, вядома, разумею цікавасць антыквара, але Ішкальдскі касцёл гэта не проста невядомая сельская парафія, гэта — самы стары каталіцкі храм Беларусі! Гэта наша гісторыя, і няправільна будзе, калі кніга сыдзе за мяжу або знікне. Прапануйце набыць яе ішкальдскаму прыходу, гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, нацыянальнай бібліятэцы Беларусі! Не спяшайцеся прадаваць абы каму. Даю інфармацыю аб вашым лоце некалькім зацікаўленым асобам».

Дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла прабудзе на таргах яшчэ каля 2 сутак: заканчэнне аўкцыёну ў 12:49:50 20 лістапада.

* * *

Касцёл Святой Тройцы ў Ішкальдзі (Баранавіцкі раён) — закладзены ў 1472 г. Фундатар — смаленскі намеснік Мікалай Неміровіч і яго жонка Альжбета. Найстарэйшы касцёл у Беларусі, помнік каменнага дойлідства, выкананы ў гатычным стылі. У свой час пераходзіў да кальвіністаў, потым да праваслаўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?