Сёлета яе атрымаюць чацвёра пісьменнікаў.

У намінацыі «Паэзія» лаўрэатамі сталі Віктар Вабішчэвіч за зборнік «Уражанне» і Надзея Парчук за кнігі «Раскрыліўся бусел над хатай» і «Зарунее жыта зноў».

Лепшым празаікам прызнаны Аляксандр Валковіч за кнігі «Алеся. Белавежскія сны» і «Бяроза чорная. Бяроза белая».

«Казкі навагодняга лесу» Зоі Гарадзецкай атрымалі дыплом у намінацыі «Дзіцячая літаратура»

Уручэнне адбудзецца 25 лістапада ў Лунінцы. Чакаецца ўдзел кіраўніка Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара.

Прэмія імя Уладзіміра Калесніка была заснавана ў 2007 годзе Брэсцкім аблвыканкамам. У папярэднія гады прэміяй былі ўганараваны Алесь Каско, Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Зінаіда Дудзюк, Мікола Купрэеў, Валерый Гапееў, Васіль Ласковіч, Расціслаў Бензярук, Валерый Грышкавец, Ніна Мацяш, Алесь Паплаўскі, Аляксандр Юдзіцкі, Анатоль Бензярук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?