У Івацэвіцкім раёне ад удушэння шнурком, на які былі нанізаныя бразготкі, загінула10-месячнае дзіця.
Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Івацэвіцкім раёне) Міхаіл Селех, трагедыя здарылася раніцай 23 лістапада ў адной з вёсак.
Маладыя бацькі прыкладна а
Праз 10–15 хвілін яны зайшлі ў пакой да дзіцяці і ўбачылі, што іх сын мёртвы, а вакол яго шыі наматаны шнурок з бразготкамі.
Усе акалічнасці трагедыі высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Івацэвіцкім раёне).
Адна з версій трагедыі — хлопчык нейкім чынам адчапіў пластмасавыя кручкі, якімі шнурок з бразготкамі замацоўваўся да парэнчаў ложачка. Затым, гуляючы з цацкамі, наматаў шнурок вакол сваёй шыі.