Пра гэта яна заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на сайце выдання «Комсомольская правда в Белоруссии».

Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў замест свайго часу ў эфіры прапанаваў гэта зрабіць сваёй даверанай асобе Аляксандру Мілінкевічу

Лідзія Міхайлаўна, а можа кандыдат перадаць свой эфірны час іншаму кандыдату? Вось выступіў Ус, стараўся, але не ўдалося. Ці можа ён свой пакінуты эфір перадаць камусьці іншаму? Што ён павінен зрабіць?

Не можа. Эфір выдзяляецца індывідуальна для кандыдата ў прэзідэнты.

За яго не можа выступаць нават давераная асоба.

На тэледэбатах і радыёдэбатах па законе замест кандыдата могуць выступаць давераныя асобы. Не можа абмяркоўвацца пытанне «хацеў, але не змог», нават не павінна абмяркоўвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?