24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя, якую ўжо ахрысцілі «рэпетыцыяй Плошчы-2010». Каля тысячы чалавек выйшла сустрэцца са сваімі кандыдатамі. Аднак не ўсе кандыдаты выступілі перад прыхільнікамі. На прыступках Палаца Прафсаюзаў узялі слова Рымашэўскі, Някляеў і Статкевіч (Кастусёў і Саннікаў у гэты час мелі просты эфір на беларускім тэлебачанні).

Пасля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Статкевіч і Рымашэўскі павялі людзей да ЦВК, каб перадаць сваю рэзалюцыю Ярмошынай. Аднак ЦВК у гэты час не працавала. Таму кандадаты прымацавалі каля дзвярэй ЦВК сваю рэзалюцыю і правялі мітынг каля помніка Леніну, заклікаючы ўсіх прыходзіць на Плошчу 19 снежня.

Як прайшла рэпетыцыя і паход да ЦВК можна паглядзець у выніковым відэа-рэпартажы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?