Адбылося гэта ў матчы «Манрэаля», за які выступае беларус, з «Лос-Анджэлесам», які «Канадыенс» выйгралі 4:1 (2:0, 2:1, 1:0).

Беларускі форвард закінуў першую шайбу каманды ў матчы (на 10-й хвіліне), перахапіўшы шайбу ў суперніка ля сіняй лініі, а затым аддаў галявы пас на 24-й хвіліне, зрабіўшы лік 3:1. А.Касціцын быў прызнаны першай зоркай матчу, а афіцыйны сайт НХЛ назваў справаздачу пра матч «Касціцын прывёў «Хабс» над «Кінгз».

Зараз у А. Касціцына на рахунку 16 бамбардзірскіх балаў (8 шайбаў, 8 галявых пасаў) у 22 матчах,

каэфіцыент карыснасці +4, сярэдняя працягласць знаходжання на пляцоўцы 15:29.

Ягоны "Манрэаль" займае 3-е месца ва Усходняй канферэнцыі.

***

«Нэшвіл», за які выступае малодшы брат Андрэя Сяргей Касціцын, прайграў сёння па булітах «Сэнт-Луісу» — 1:2 (0:1, 1:0, 0:0, 0:1). Сяргей правёў на лёдзе 7 хвілін 25 секундаў, найменшы час у "прэдатарз" і не закінуў апошні буліт у каманды.

Усяго ў яго на рахунку 3 бамбардзірскія балы ў 15 матчах (2+1), каэфіцыент карыснасці мінус 5, сярэдняя працягласць знаходжання на пляцоўцы 10:41 — найменшая сярод асноўных гульцоў клуба.

«Дэтройт» Руслана Салея прайграў у гасцях «Атланце» — 1:5 (1:2, 0:2, 0:1). Беларускі абаронца правёў на пляцоўцы 18 хвілін 18 секундаў. Усяго ж у Салея 5 бамбардзірскіх балаў (0+5) у 19 матчах, каэфіцыент карыснасці+3, сярэдні час знаходжання на пляцоўцы 18:30.

«Таронта» Міхаіла Грабоўскага сёння ноччу не гуляў. У Міхаіла на сёння, як і ў Андрэя Касціцына, — 16 бамбардзірскіх балаў (5+11), каэфіцыент карыснасці +4, сярэдні час на пляцоўцы 18:06.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?