Ніжняя палата беларускага парламента сёння прыняла ў першым чытанні праект Жыллёвага кодэкса, які можа быць канчаткова зацверджаны вясной 2011.

У выпадку прыняцця дакумента ўжо ў 2012 годзе ўласнікі кватэраў змогуць без праблем высяляць былых сямейнікаў, банкі — рэалізоўваць жыллё няплатнікаў за ўзятыя крэдыты, а людзі, якія пражываюць у службовых памяшканнях, — прыватызаваць кватэры, адзначаюць «Беларускія навіны».

У праект унесеныя змены, якія датычаць і іншых аспектаў платы за жыллёва-камунальныя паслугі. У прыватнасці, жыхары змогуць патрабаваць ад ЖЭСаў поўнай інфармацыі аб структуры платы за паслугі.

Згодна з дакументам, для жыхароў у непрыватызаваных кватэрах уводзіцца дадатковая плата — за карыстанне жылымі памяшканнямі.

Акрамя таго, уводзіцца права здавання ў арэнду жылля, незалежна ад формы яго ўласнасці. Уласнікам даецца права самім выбіраць эксплуатавальную арганізацыю. Пашыраны пералік падставаў для высялення работнікаў з інтэрната, напрыклад, у выпадку звальнення, адзначае БЕЛТА.

У праекце кодэкса спрошчаная працэдура пераводу жылых памяшканняў у нежылыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?