Першае паражэнне на выніковым мужчынскім тэнісным турніры ў Лондане пацярпелі Максім Мірны (8-е месца ў парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (6).

24 лістапада «пасеяныя» пад чацвёртым нумарам беларус і індыец з лікам 6:7 (5:7), 6:7 (1:7) прайгралі Дэніэлу Нестару (Канада, 3) і Ненаду Зімонджычу (Сербія, 4), якія мелі другі нумар «пасеву».

У стартавым матчы Мірны і Бхупаці выйгралі 7:6 (7:2), 6:4 у паляка Любаша Кубата (10) і аўстрыйца Олівера Мараха (11), «пасеяных» пад пятым нумарам.

Для выхаду ў паўфінал беларуска-індыйскаму дуэту неабходна выйграць у сёмай пары турніру — Уэслі Мудзі (ПАР, 12) і Дзіка Нормана (Бельгія, 19).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?