Дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты пачалі ствараць свае выбарчыя фонды. Зрабіць грашовае ахвяраванне можа кожны грамадзянін Беларусі, а таксама юрыдычныя асобы.
Ахвяраванне грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў), юрыдычнай асобы — 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў). Ананімныя ахвяраванні забароненыя.
На 25 лістапада выбарчыя фонды былі створаныя штабамі Р.Кастусёва, У.Някляева, Я.Раманчука, В.Рымашэўскага і А.Саннікава.
Рэквізіты выбарчых фондаў Д.Уса і А.Міхалевіча стануць вядомыя бліжэйшым часам. М.Статкевіч пакуль не ведае, ці будзе ствараць свой выбарчы фонд.
«Мы абмяркоўваем такую магчымасць. Аднак малаверагодна, што людзі і юрыдычныя асобы будуць ахвяраваць грошы.Падчас пераводу трэба будзе пазначыць усе свае дадзеныя. Мала хто наважыцца гэта зрабіць», — мяркуе кандыдат.
Падаем вядомыя на сёння рэквізіты фондаў дэмакратычных кандыдатаў:
Рэквізіты фонду Рыгора Кастусёва: разліковы рахунак № 3014000000379 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.
Рэквізіты фонду Уладзіміра Някляева: разліковы рахунак № 3014000000353 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.
Рэквізіты фонду Яраслава Раманчука: разліковы рахунак № 3014000002201, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 614.
Рэквізіты фонду Віталя Рымашэўскага: разліковы рахунак № 3014058650007 філіял № 527 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 254.
Рэквізіты фонду Андрэя Саннікава: разліковы рахунак № 3014058620008, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 254.
Прызначэнне плацяжу: добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь плюс прозвішча і ініцыялы кандыдата.





