Віцебскі апазіцыянер пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плакатам: «Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам».

У цэнтры Віцебска апазіцыянер прастаяў каля гадзіны. Пазней прыбылі байцы спэцназа і загадалі згарнуць плакат. Барыс Хамайда адмовіўся, тады міліцыянты абвінавацілі яго ў непадпарадкаванні і завезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска.

21 лістапада Барыс Хамайда і сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў таксама выходзілі ў цэнтр Віцебска, заклікаючы да байкоту выбараў. Тады іх арыштавалі і прысудзілі Хамайду 5 сутак арышту (пазней арышт быў зменшаны да адных сутак), а Дзяржаўцаву — штраф 350 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?