Папярэджанне Генпракуратуры ўручылі Рымашэўскаму, а
Рымашэўскі атрымаў на рукі папярэджанне аб неправамернасці прызыву да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Менску за заклік на Плошчу 24 лістапада.
У сваім адказе прадстаўніку Генпракуратуры кандыдат у прэзідэнты ад БХД адзначыў, што лічыць незаконнай забарону падчас прэзідэнцкай кампаніі сустрэчу кандыдатаў з выбаршчыкамі на цэнтральных плошчах краіны.
Таксама Віталь Рымашэўскі праз супрацоўніка Генпракуратуры заклікаў старшыню Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну не парушаць заканадаўства і папярэдзіў аб адказнасці за публічныя абразы кандыдатаў.
«Учора па тэлебачанні, а сёння па радыё з вуснаў Ярмошынай, а таксама з вуснаў нібыта палітэкспертаў прагучалі амаль непрыхаваныя прыніжальныя ацэнкі альтэрнатыўным кандыдатам у прэзідэнты. Я лічу гэта недапушчальным і папярэджваю пра крымінальную адказнасць за парушэнне заканадаўства», — сказаў Віталь Рымашэўскі.
«Таксама я параіў прадстаўніку Генпракуратуры занепакоіцца не мною, а лёсам сваёй калегі Байковай, якая памірае ў турме», — адзначыў кандыдат у прэзідэнты ад БХД.





