25 лістапада адбылася першая гульня за права гуляць у вышэйшай лізе. Сустракаліся мінскі СКВІЧ і жодзінскае «Тарпеда».
Сталічная каманда заняла другое месца ў лізе першай, а вось землякі машыны БелАЗ былі перадапошнімі ў вышэйшай. Такія матчы прадугледжвае новы рэгламент.
Першая гульня адбылася ў Мінску. СКВІЧ змог адкрыць лік. Гол быў на рахунку Кухаронка. Але яшчэ ў першым тайме Астравух адыграўся.
У тайме другім дубль аформіў украінскі паўабаронца жодзінцаў Ігар Крывабок — 3:1 перамагло «Тарпеда».
Гульня ў адказ адбудзецца 28 лістапада ў Жодзіна.





