На рахунак Нацыянальнага банка Беларусі, адкрыты ў Народным банку Кітаю, залічаны 6 мільярдаў юаняў, што эквівалентна 900 мільёнам даляраў ЗША.

Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацбанку, зазначаючы, што пералічэньне «станоўча паўплывае на аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Рэспублікі Беларусь».

У сакавіку 2009 г. галоўныя банкі дзвюх краін заключылі пагадненне аб правядзенні валютнай здзелкі «своп» (абмен актывамі) для садзейнічання двухбаковаму гандлю і інвестыцыям. Памер гэтай здзелкі — 20 мільярдаў юаняў.

Кандыдат у прэзідэнты, кіраўнік цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук так каментуе гэтае паведамленне:

«Гэта тыя грошы, якія беларускі бок можа скарыстоўваць на куплю выключна кітайскіх тавараў. Бо хто ж яшчэ гандлюе за юані? Гэта крок для таго, каб зрабіць больш прывабным гандаль паміж дзвюма краінамі, зняць бар’еры, якія існуюць у плацёжным балансе. І каб не выкарыстоўваць, напрыклад, даляры альбо еўра ці нейкую іншую валюту.

Гэта — добра.

Але ж гэта чыста тэхнічная мера.

І таму яе нельга разглядаць як кітайскую дапамогу Беларусі крэдытам альбо дапамогу ў забеспячэнні фінансавай стабілізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?