Прэзідыум Саюза пісьменнікаў на чале з Мікалаем Чаргінцом прыняў адпаведны зварот.
У ім нахвальваецца Беларусь лукашэнкаўская.
«Азнаёміўшыся з біяграфіямі прэтэндэнтаў на пост кіраўніка дзяржавы, а таксама іх праграмнымі заявамі, прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі ад імя больш як 500 майстроў слова звяртаецца да ўсёй творчай і навуковай інтэлігенцыі, да педагогаў, да моладзі, да ўсіх нашых чытачоў:
падтрымаем 19 снежня 2010 года на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнку
як чалавека, які даказаў высокія арганізацыйныя, грамадзянскія, патрыятычныя якасці на справе».
Раней Мікалай Чаргінец неаднаразова абвінавачваў Саюз пісьменнікаў на чале з Алесем Пашкевічам у празмернай палітызаванасці арганізацыі. Па словах генерала, гэта і стала адной з прычын стварэння альтэрнатыўнага саюза.





