Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам у Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

«У цэлым сітуацыя на фінансавых рынках у свеце аказалася нестабільнай у гэты перыяд. Але праводзіцца маніторынг сітуацыі. Мы працуем», — сказаў ён.

Амарын не стаў каментаваць дапаўненне да кнігі заявак на беларускія еўрабонды. Пры гэтым ён не выключыў, што да канца года еўрабонды ўсё ж будуць размешчаны на расійскім рынку.

Як паведамлялася раней,

Беларусь мае намер размясціць у Расіі выпуск двухгадовых рублёвых еўрабондаў у аб’ёме да 15 млрд. расійскіх рублёў.

Кніга заявак на першы транш выпуску на 7 млрд. расійскіх рублёў была адкрыта 10 лістапада. Як адзначаў Амарын, у выпадку паспяховага размяшчэння першага траншу Мінск можа да канца года размясціць у Расіі другі транш гэтага выпуску на 8 млрд. рублёў.

Паводле заканадаўства Беларусі выпуск аблігацый зарэгістраваны 22 кастрычніка 2010 года. Інвестарам плануецца прапанаваць 7 млн. штук каштоўных папер наміналам 1 тысяча рублёў.

Федэральная служба па фінансавых рынках Расіі 9 лістапада зарэгістравала праспект і дапусціла да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ неканверсоўныя працэнтныя дакументарныя дзяржаўныя аблігацыі Беларусі першай і другой серый, якія плануецца размясціць на ММВБ па адкрытай падпісцы.

Такім чынам, замежны эмітэнт, які не з’яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, упершыню ў гісторыі расійскага фінансавага рынку атрымаў дазвол на публічнае размяшчэнне і публічнае абарачэнне выпушчаных ім каштоўных папер у Расіі.

Арганізатарам выпускаў аблігацый выступае Ашчадны банк Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?