Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю французскай газеце «Фігаро». Размова адбылася 25 лістапада, яе фрагменты ў той жа дзень былі прыведзены ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта. Пашыраны варыянт інтэрв’ю з’явіўся на сайце выдання 29 лістапада.

«Лепш паставіць гэтае пытанне таму, хто выкарыстоўвае газ як зброю,

— прапанаваў Лукашэнка. — Асабіста ў нас яго няма, і мы павінны закупляць яго ў суседа, якога вы цудоўна ведаеце».

Лукашэнка таксама заявіў, што для Беларусі як краіны-транзіцёра не будзе праблемай ўвядзенне ў строй газаправода «Паўночны паток». «Вы павінны ведаць, што мы транспартуем венесуэльскую нафту праз Украіну. Мы будзем выкарыстоўваць трубы, якія Расіі больш не патрэбны для транспарціроўкі газу іншых пастаўшчыкоў», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, Масква прапаноўвае газ па 200 долараў за тысячу кубаметраў, у той час як Францыя купляе газ у Катары і Нарвегіі па 150 -160 долараў. «Чаму мы не можам выкарыстоўваць гэтую цану? Пастаўшчыкоў дастаткова», — мяркуе беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, няма нічога заганнага ў тым, што Венесуэла будзе пастаўляць у Беларусь 10 млн. тон нафты ў год. «Мы заключылі кантракт з Каракасам на тры гады, што дае нам альтэрнатыву пастаўкам з Расіі», — зазначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?