Пра кандыдатаў у прэзідэнты разважае баранавіцкі аўтар «Звязды» Сымон Свістуновіч:

Рыгора Кастусёва, які ідзе на выбары ад партыі БНФ, можна было б успрымаць «шчырым беларусам», напэўна, ён быў бы і добрым гаспадаром на сваіх гектарах, але чалавек падаўся ў палітыку. Свой выступ на тэлебачанні кандыдат пачаў з рэлігійнага наскоку — выкрыцця атэіста. У маёй абароне Аляксандр Лукашэнка не мае патрэбы, але я сам стаю на матэрыялістычных пазіцыях і лічу такую заяву абсурднай і абразлівай.

Кастусёў сабраўся весці нас у Еўропу, дакладней, у Еўрасаюз. А хіба свабода сумлення не з’яўляецца важнейшым фактарам тамтэйшага грамадства? Яскравы прыклад: учора Польшча, здавалася, была каталіцкай краінай, а сёння — грамадства раскалолася на два лагеры. З аднаго боку касцёл са сваімі прыхільнікамі, а з другога — грамадзяне, якія хочуць быць свабоднымі ад рэлігійных догмаў. І прэзідэнтам палякі выбралі чалавека, не завязанага на рэлігіі, хоць выбар быў.

А тое, што на постсавецкай прасторы ў некаторых краінах прэзідэнты хрысцяцца, то гэта іх права. Але калі я бачыў былога расійскага прэзідэнта, які пазіраваў перад тэлекамерамі з нацельным крыжам (а як дробненька хрысціўся, быццам у мінулым быў не палкоўнікам КДБ, а служыў у глыбінцы бацюшкам), то я ў падобныя спектаклі не веру. І калі чалавек не ідзе на такі крок дзеля папулярнасці, то гэта яму толькі плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?