Кандыдат Ус на гэты раз імкнуўся не падглядаць на паперкі. Глядзеў проста ў камеру, але часта міргаў.

Ус падрабязна спыніўся на сваёй біяграфіі. Напрыклад, што быў памочнікам Георгія Таразевіча, які пазнаёміў яго шмат з якімі палітыкамі. Кажа, што ён быў нявыгадны ўладам як дэпутат гарсавета. Спыніўся на коме, якую ён перанёс у 2004 годзе. Трагічны момант, калі Дзмітры Ус расказваў пра смерць жонкі, якая памерла проста на ягоных руках у бальніцы. Гэтыя словы даліся Усу нялёгка.

Па ягоных словах, ён мае лічбы, што яўка па Мінску складзе 70%, а за Лукашэнку прагаласуе 80%. Ус падрыхтаваў папраўку, якую падтрымалі іншыя кандыдаты.

Яна заключаецца ў тым, што кандыдат у прэзідэнты можа вылучаць у склад участковых камісіі сваіх прадстаўнікоў. З правам падліку галасоў. Калі яна не будзе прынятая, то выбары можна лічыць нелегетымнымі.

Яму зноў хапіла для выступу ўсяго сямі хвілін.

* * *

Відэазапіс выступу глядзіце ў нас на сайце неўзабаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?