Цяпер ёй пастараюцца надаць статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці.

Андрэй Радкоў.

Андрэй Радкоў.

Сёння Метрычную кнігу ў Мінск прывёз студэнт Андрэй Радкоў.

Ён сабраў патрэбныя 3 мільёны рублёў, каб выкупіць дакумент. Пасля няўдалай спробы прадаць яго праз інтэрнэт-аўкцыён адным антыкварам, Андрэй пачаў шукаць ахвярадаўцаў.

Адным з іх стаў пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.

У Метрычнай кнізе маюцца запісы за 1759--1807 гады. Пробашч каталіцкай парафіі ў мінскай Серабранцы а. Ігар Лашук лічыць, што ў ёй можа быць і запіс пра хрост Ігната Дамейкі. Але пры першым аглядзе стала зразумела, што выявіць яго, калі ён сапраўды ёсць, цяжка: почырк не ўсюды разборлівы. Патрэбна праца спецыялістаў. Тым больш, што хрысціць Дамейку маглі не ў ліпені, калі ён нарадзіўся, а любы іншы месяц. Таму праца не на пяць хвілін.

Цяпер Метрычную кнігу пакінуць у Мінску, каб адлічбаваць для даследчыкаў. І пастараюцца надаць ёй статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці, каб больш не знікла.

Затым кнігу вернуць у Ішкальдскі прыход.

5 снежня ў 8.30 у касцёле ў Серабранцы, дзе служыць а. Ігар Лашук, пройдзе Імша ў гонар станоўчага вырашэння пытання. Пасля малітвы парафіянаў чакае невялікае свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?