Гомельскія прыхільнікі Уладзіміра Някляева і актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» 6 снежня ажыццяўляюць агітацыйны аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск.
Два аўтамабілі, упрыгожаныя бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай кампаніі «Гавары праўду!» і агітацыйнымі плакатамі Някляева, выехалі з Гомеля ў Мінск. Па дарозе яны будуць распаўсюджваць інфармацыйныя перадвыбарныя матэрыялы і праводзіць агітацыю з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры, устаноўленай ў адной з машын. Аб гэтым БелаПАН паведаміў удзельнік аўтапрабегу Канстанцін Жукоўскі.
У Мінск актывісты маюць намер прыбыць да 18.00, каб узяць удзел у пікеце на чыгуначным вакзале ў падтрымку Някляева. На мерапрыемстве выступіць кандыдат у прэзідэнты, а таксама вядомыя беларускія музыканты.
Алена Германовіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ