Усяго ў банду, паводле звестак следства, уваходзілі чатыры чалавекі (1973, 1981, 1985 і 1988 гадоў нараджэння). Адзін з іх быў затрыманы ў Беларусі, яшчэ трое – у Расіі.

Міліцыя абвінавачвае іх у разбойным нападзе на ўладальніка дарагой іншамаркі – BMW X5, якое адбылося ў Полацку ў кастрычніку. Яшчэ адзін эпізод - збіццё мінчука ў яго кватэры і выкраданне некаторых рэчаў пад пагрозай пісталета.

Падазраюць іх і ў дачыненні да нядаўняга нашумелага знікнення іншага мінчука - уладальніка BMW Х5,
а таксама да ўгону аўтамабіля "Мэрсэдэс" з прымяненнем гвалту.

Акрамя таго, паводле звестак расійскай міліцыі, гэта банда датычная да нападаў у Расіі. Злачынцы выкарысталі форму МУС гэтай краіны. Каб затрымаць членаў злачыннай групоўкі, спатрэбіліся велізарныя намаганні.

Справа знаходзілася на кантролі ў кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?