Такім чынам рэдактары спадзяюцца аднавіць яго выхад.
Пасьля амаль гадавога перапынку хоча аднавіць рэгулярны выхад адно з самых папулярных беларускіх гістарычных пэрыядычных выданьняў — часопіс «Спадчына». Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар часопіса Аляксей Хадыка.
Адна зь нямногіх вольных трыбунаў для гуманітарыяў — часопіс «Спадчына» — летась апынулася пад пагрозаю зьнікненьня. Фінансавыя праблемы не дазволілі выдаваць часопіс рэгулярна: у
да канца2010-га рэдакцыя абяцае выдаць таксама адзіны сёлетні нумар.
З наступнага ж году ранейшая пэрыядычнасьць часопіса адновіцца, — кажа галоўны рэдактар Аляксей Хадыка:
«Я меў сустрэчу, абмяркоўваючы гэтую праблему, зь міністрам культуры Паўлам Латушкам. Ён прапанаваў скласьці да яго адпаведны ліст пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. І тады будзе разгледжана пытаньне пра тое, што „Спадчына“ будзе перарэгістравана, але будзе яна перарэгістравана як часопіс напалову недзяржаўны, гэта значыць —
Спадар Хадыка зазначыў пры гэтым, што непасрэднай фінансавай дапамогі ад дзяржавы «Спадчына» не атрымае і таму захавае незалежнасьць рэдакцыйнае палітыкі. Аднак Хадыка спадзяецца такім чынам атрымаць офіс па льготнай цане і спрыянне для вяртання ў падпісны каталог.
«Мы хочам перайсьці,
Першы абноўлены нумар выйдзе ў сакавіку.
Ягоная тэма — «Алхімія, гісторыя і навука ў беларускай культуры». Наступныя два будуць прысьвечаныя адпаведна