Стала вядомая тройка футбалістаў, намінаваных на прэмію найлепшаму гульцу года, якую ўручае ФІФА. Залаты мяч могуць атрымаць паўабаронцы зборнай Іспаніі і «Барселоны» Андрэс Ін'еста і Хаві, а таксама іх аднаклубнік аргенцінец Ліянэль Месі.

 Хаві, Месі, Ін'еста, daylife.com

Хаві, Месі, Ін'еста, daylife.com

На прыз найлепшаму трэнеру прэтэндуюць галоўны трэнер зборнай Іспаніі Вісэнтэ Дэль Боске, галоўны трэнер «Барселоны» Хасэп Гвардыёла, а таксама галоўны трэнер «Рэала» Жазэ Маўрынью, які ў мінулым сезоне працаваў у «Інтэры».

Імёны намінантаў вызначыліся ў выніку галасавання трэнераў і капітанаў нацыянальных каманд, а таксама журналістаў.

Уладальнік Залатога мяча і найлепшы трэнер года стануць вядомыя 10 студзеня.

Нагадаем: учора друкаваная версія La Gazzetta dello Sport паведаміла аб тым, што Залаты Мяч ФІФА атрымае Андрэс Іньеста

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?