Справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) распачата папярэднім расследаваннем Смалявіцкага РАУС па факце ДТЗ, што адбылося 3 снежня, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося ў 13.15 на дарозе Слабада — Навасады паблізу вёскі Крывая Бяроза. 33-гадовая жыхарка Барысава, кіруючы аўтамабілем «Опель-Астра», пры ажыццяўленне абгону не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з грузавіком «Мерседэс».

У выніку ДТЗ на месцы здарэння загінулі

кіроўца легкавога аўтамабіля, яе чатырохгадовая дачка, 31-гадовая сястра і спадарожнік 1961 года нараджэння. Праз дзве гадзіны ў Смалявіцкай бальніцы памерла трохгадовая дачка сястры кіроўцы «Опеля».

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, 3–5 снежня зарэгістравана 1.179 ДТЗ, у тым ліку 53 з пацярпелымі, у якіх 19 чалавек загінулі і 58 атрымалі траўмы. Два ўліковыя ДТЗ былі ўчыненыя вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?