«Я пазычаў не на праяданне, а на тое, каб купіць новыя тэхналогіі і пабудаваць новыя вытворчасці», — заявіў 6 снежня Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Мы мадэрнізавалі прадпрыемствы, выкарыстоўваючы тэхналогіі заходніх краін (…) У нас не хапае грошай купіць, таму я пазычаў, пазычаў і пазычаў. Прасіў грошы ў Раісі, у Кітая, у якога пад два трыльёны золатавалютнага рэзерву. І дзякуй, што яны даюць», — растлумачыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Крызіс паказаў, што мы стварылі эканоміку, якая здольная ўтрымацца».

«Але як быць далей? Спадзявацца на гэтую эканоміку? Не.

Мы стварылі 130 новых прадпрыемстваў у мінулай пяцігодцы. І стаіць задача ствараць новыя прадпрыемствы, завязаныя на ўласнай сыравіне. Мы мадэрнізавалі старыя прадпрыемствы (каля 300), якія ўжо працуюць добра і яны нам спатрэбяцца. Але на старыя рэсурсы разлічваць ужо нельга. Нам патрэбны новыя тэхналогіі, якія глядзяць у новае стагоддзе», — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?