У Мінску 9 снежня — дождж і галалёдзіца, на працягу дня чакаецца ўзмацненне марозу, што пагоршыць умовы перамяшчэння машын і пешаходаў у горадзе,

паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх кіроўцаў перамяшчацца максімальна ўважліва і акуратна. Выконваць і павялічваць дыстанцыю руху, не перавышаць хуткасныя рэжымы, не рабіць неабдуманых манеўраў, не спяшацца.

Пешаходы абавязаныя ўважліва пераходзіць праезную частку выключна ў належных для гэтага месцах.

У выглядзе абледзянення тратуараў і пешаходных дарожак — акуратна набліжацца да краю праезнай часткі», — падкрэслілі ў ДАІ.

Акрамя таго, у ДАІ адзначылі, што «для хутчэйшага паляпшэння дарожнай абстаноўкі кожны вадзіцель абавязаны прыняць усе магчымыя меры для бесперашкоднага праходжання снегаўборачнай тэхнікі». Для гэтага патрабуецца толькі выконваць правілы паркоўкі, спынення і стаянкі транспартных сродкаў, не пакідаць свае аўтамабілі каля краю праезнай часткі, на тэрыторыях, дзе камунальныя службы будуць ачышчаць дарогу або пасыпаць яе саляна-пясчанай сумессю.

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравана 136 дарожна-транспартных здарэнняў, адно ДТЗ з пацярпелым, у якім адзін чалавек атрымаў траўмы. Затрымана 14 кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, 21 кіроўца, які не меў права кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнута да адказнасці 66 кіроўцаў. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 167 пешаходаў-парушальнікаў, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 112 кіроўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?