У вёсцы Ракшын, за 180 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, Reuters/dayfife daylife.com

У вёсцы Ракшын, за 180 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, Reuters/dayfife daylife.com

Цэнтрвыбаркам адмовіў апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў прадастаўленні дадатковага тэлеэфіру. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК 9 снежня.

Нагадаем, сумесная заява Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава аб прадастаўленні дадатковага тэлеэфіру было перададзена ў ЦВК раніцай 7 снежня падчас пікету, арганізаванага актывістамі грамадзянскіх кампаніяў «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду!».

Прымаючы заявы, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што пытанне

аб выдзяленні дадатковага эфірнага часу знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі, а ЦВК можа толькі рэкамендаваць зрабіць гэта.

Як зазначыла сёння на пасяджэнні Таццяна Процька, член ЦВК з правам дарадчага голасу ад кандыдата Някляева, фармат прайшоўшых тэлевыступленняў не дазволіў альтэрнатыўным кандыдатам у поўнай меры распавесці пра свае праграмы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка расказваў пра сваю праграму фактычна два дні, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе.

Яшчэ адзін член ЦВК з правам дарадчага голасу ад Някляева, Юрый Хадыка, заявіў: у інтарэсах Цэнтрвыбаркама і ўсяго беларускага народа даць магчымасць як мага больш поўна азнаёміцца з пазіцыямі кандыдатаў у прэзідэнты.

Члены ЦВК з правам дарадчага голасу ад кандыдатаў Віктара Цярэшчанкі, Яраслава Раманчука і Рыгора Кастусёва паведамілі, што названыя кандыдаты таксама лічаць неабходным выдзеліць ім для выступлення дадатковы эфір.

У сваю чаргу сакратар ЦВК адзначыў:

"Мы накіравалі запыт у Белтэлерадыёкампанію. Там адказалі, што свае абавязкі яны выканалі, параіўшы кандыдатам звярнуцца ў структуры, якія не ўваходзяць у Белтэлерадыёкампанію".

Лазавік таксама паведаміў, што ў ЦВК паступілі заявы аб распаўсюджанні кандыдатам Някляевым у эфіры 3 снежня несапраўдных звестак у дачыненні да кіраўніцтва Полацкага і Бабруйскага выканкамаў.

Апрача таго, сакратар ЦВК звярнуў увагу на тое, што ў сваіх тэлевыступленнях кандыдаты заклікалі грамадзян прыйсці на плошчу. "Я супраць таго, каб гучалі заклікі да супрацьпраўных дзеянняў", — заявіў Лазавік.

Яго пазіцыю падтрымалі іншыя члены ЦВК.

У выніку камісія аднагалосна прагаласавала супраць выдзялення кандыдатам дадатковага тэлеэфіру.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?