Часам снег, на большай частцы тэрыторыі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца.

Вецер заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, днём па паўночна-заходняй палове парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём мінус 1–8°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца паступовае ўзмацненне маразоў. 11 снежня месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 5–12°С, ноччу па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 15°С.

12 снежня месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 6–13°С,

ноччу пры праясненнях да мінус 15–18°С, днём па паўднёвым захадзе мінус 2–5°С.

У Мінску ў пятніцу, 10 снежня, воблачна з праясненнямі. Часам снег, мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём мінус 3–5°С.

11 снежня магчымы невялікі кароткачасовы снег. Вецер ноччу заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 10°С, днём мінус 6–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?