Касцёл ніколі не бярэ ўдзел у агітацыі за таго ці іншага кандыдата — гэта забаронена абсалютна, заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 9 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Касцёл толькі заклікае да таго, каб чалавек прымаў удзел у выбарах, — паведаміў ён. — Потым мы вельмі часта наракаем, што ўлада такая-сякая, нядобрая і гэтак далей. А каго вы выбіралі? А ці былі на выбарах, ці выказалі сваю волю?.. Сацыяльнае навучанне каталіцкага касцёла аб гэтым вельмі ясна гаворыць, і мы прытрымліваемся гэтага прынцыпу».

Мітрапаліт таксама паведаміў, што ўсім каталіцкім святарам і сёстрам законным замежнага паходжання, якія выконваюць служэнне ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, прадоўжылі працоўную візу на наступны год і далі дазвол на рэлігійную дзейнасць у краіне.

На пытанне аб магчымасці прыезду папы рымскага ў Беларусь Тадэвуш Кандрусевіч адказаў: «Папа атрымаў запрашэнні ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў. Застаецца толькі маліцца, каб гэты візіт адбыўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?