Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску сёння былі накіраваныя 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне аператыўна ліквідавана, пацярпелых няма, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне аб здарэнні ў тэатры паступіла ў сталічную службу МНС, а 10-й гадзіне раніцы. Неадкладна да месца ўзгарання былі накіраваныя 20 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як растлумачылі ў МНС, пры паступленні паведамленняў аб пажарах на такіх буйных аб’ектах заўсёды накіроўваецца вялікая колькасць пажарнай тэхнікі.

Па прыбыцці на месца ратавальнікі выявілі, што гарыць смецце ў памяшканні тэатральнага радыёцэха на 4-м паверсе будынка. У 10.14 пажар быў ліквідаваны.

Паколькі ў гэты час у тэатры праходзіла рэпетыцыя спектакля, а па будынку распаўсюджваўся з’едлівы дым, выратавальнікам давялося эвакуяваць 48 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?