Афіцыйны Беларускі саюз журналістаў выступіў з заявай у абарону журналістаў БТ Юрыя Пракопава і Андрэя Крывашэева, якія з’едліва, а часам зняважліва вялі сябе ў дачыненні да дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты падчас тэледэбатаў на БТ 4 снежня.

У заяве, у прыватнасці, гаворыцца, што выбарчая кампанія ў Беларусі «праходзіць у атмасферы дэмакратычнасці і канкурэнтнай барацьбы. Усе кандыдаты атрымалі роўныя магчымасці прадставіць свае праграмы выбаршчыкам ў вядучых друкаваных СМІ краіны, а таксама напрамую звярнуцца да грамадзян з тэлеэкранаў і ў радыёэфіры» (! — НН).

«У той жа час з шкадаваннем канстатуем, што пасля тэледэбатаў некаторыя СМІ, прыхільнікі асобных кандыдатаў разгарнулі сапраўднае цкаваньне супраць Андрэя Крывашэева і Юрыя Пракопава, супрацоўнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якія выступалі ў якасці вядучых тэледэбатаў. Андрэй Крывашэеў і Юры Пракопаў па час тэледэбатаў 4 сьнежня 2010 г. сумленна выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Таму Беларускі саюз журналістаў як грамадская арганізацыя, у чые задачы ўваходзіць абарона прафесійна-творчых, асабістых правоў, гонару і годнасьці журналістаў, лічыць непрымальнай разгорнутую супраць нашых калегаў прапагандысцкую кампанію і расцэньвае яе як прамое палітычны ціск на сродкі масавай інфармацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?