Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 снежня намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч. Яна зазначыла, што адпаведны ліст Мінгандлю і Міністэрству па падатках і зборах накіраваны ў гандлёвыя арганізацыі.

«Часта спажыўцы сутыкаліся з сітуацыяй, калі гандаль не прымаў ад пакупніка тавар, які ён хацеў вярнуць, калі ў яго не было з сабой пашпарта. Інструкцыяй МПЗ забаранялася вяртанне грошай з касы гандлёвага прадпрыемства без наяўнасці пашпарта, — растлумачыла намеснік міністра. — Цяпер мы далі адпаведнае растлумачэнне:

грошы за тавар, які вяртаецца, могуць быць узятыя як з касы ў магазіне, так і з касы самага гандлёвага прадпрыемства незалежна ад наяўнасці пашпарта».

Акрамя таго, адзначыла Наркевіч, у спажыўца пры вяртанні тавару часта няма чэка, і магазіны тавар не прымалі, таксама спасылаючыся на інструкцыю МПЗ. «Цяпер, калі ёсць упакоўка магазіна і магазін прызнае, што гэты тавар прададзены менавіта тут, чэк не патрэбен», — сказала яна.

Акрамя гэтага, нельга будзе пры вяртанні тавару забіраць чэк у спажыўца, калі там стаяць сумы і за іншыя тавары.

Неабходна проста выкрасліць гэту пазіцыю з чэка і распісацца. Таксама ўдакладнена, што чэк і копія чэка з’яўляюцца раўнацэннымі дакументамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?