Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 11 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах невялікі снег, ноччу слабая мяцеліца. Раніцай па паўднёвым захадзе слабы туман, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, днём з пераходам на паўднёвы 5–10 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 5–11°С, днём 3–8°С ніжэй за нуль.

У Мінску 11 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі снег, слабая мяцеліца, днём без істотных ападкаў. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, днём з пераходам на паўднёвы 5–10 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём 4–6°С марозу.

У наступныя двое сутак, 12–13 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 12 снежня ноччу ў заходніх раёнах, днём пераважна па заходняй палове снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, па ўсходзе пры праясненнях да 15–18°С марозу; днём мінус 4–11°С, па паўднёвым захадзе 1–3°С ніжэй за нуль.

13 снежня месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С, пры праясненнях да 16–20°С марозу; днём 5–12°С ніжэй за нуль.

У Мінску 12 снежня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–10°С, днём 5–7°С ніжэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?