Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі каля 15 з 40 ўдзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.

Прадстаўнікі ініцыятывы «Грамадзянін» усталявалі насупраць будынку Менгарвыканкаму «Сьцяну ганьбы» — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена.

Міліцыянты заявілі, што праводзіць пікетаваньне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена.

Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плякаты «Нам забаранілі гучна размаўляць», «Нам забаранілі зьбірацца больш за 3 чалавекі», «Нам забаранілі піць каву», пачалі рухацца па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфэстантаў, аднак некаторыя патрапілі дайсьці да Кастрычніцкай. На плошчы акцыя і завяршылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?