Мастак, якога 9 сьнежня арыштавалі на 13 сутак, на знак пратэсту адмовіўся размаўляць: ён ані слова не сказаў на судзе і працягвае маўклівы пратэст у камэры папярэдняга зьняволеньня.
Алеся Пушкіна адведаў ягоны сябар з Крупак Андрэй Аляхновіч. Ён пабываў у Крупскім РАУС, дзе ў адмысловым памяшканьні адбываюць «суткі» асуджаныя. Спадар Аляхновіч спрабаваў перадаць зьняволенаму печыва, цукеркі, гарбату і каву, аднак Пушкін адмовіўся ад перадачы.
Паводле Андрэя Аляхновіча, мастак знаходзіцца ў
Знаходзіцца пад арыштам, паводле рашэньня Крупскага раённага суду, Алесь Пушкін мусіць да 21 сьнежня. Жонка мастака Яніна Пушкіна пераканана, што мужа арыштавалі прэвэнтыўна — каб ён ня зладзіў нейкай акцыі ў дзень выбараў 19 сьнежня.
***
Падставай для арышту стала заява аднавяскоўца Лазарэвіча, які паскардзіўся ў міліцыю, што мастак яго зьбіў. Яніна Пушкіна кажа, што ніякай бойкі не было: Алесь проста выставіў нецьвярозага
Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў мастак таксама знаходзіўся ў зьняволеньні: напярэдадні яго падобным чынам гэтаксама асудзілі за хуліганства і пакаралі арыштам на 15 сутак.





